Вы тут

«Чыжоўка-Арэна» прыме Чэмпіянат свету па хакеі сярод маладзёжных зборных


З 9 да 15 снежня «Чыжоўка-Арэна» прыме адну з самых значных спартыўных падзей 2019 года ў Беларусі — Чэмпіянат свету па хакеі сярод маладзёжных (да 20 гадоў) зборных (дывізіён І, група А). Зборная Беларусі будзе змагацца за права выхаду ў элітную групу, яе сапернікамі стануць каманды Аўстрыі, Даніі, Латвіі, Нарвегіі і Славеніі.


business-vector.info

Для маладых хакеістаў чэмпіянат свету ў Мінску — рэальная магчымасць заявіць пра сябе на вачах прадстаўнікоў топ-клубаў, у тым ліку паўночнаамерыканскіх. Турнір у Мінску наведае больш за 40 скаўтаў з НХЛ і КХЛ, прыедуць менеджары «Нью-Джэрсі», «Тампы-Бэй», «Нэшвіла», «Сан-Хасэ», «Чыкага», «Пітсбурга», «Вашынгтона» і іншых клубаў НХЛ. Гэта адкрывае перад удзельнікамі турніру прывабныя перспектывы для далейшага працягу кар'еры.

З 1 кастрычніка ў продаж паступілі білетныя пакеты на ўсе матчы чэмпіянату і на паядынкі маладзёжнай зборнай Беларусі. Спецыяльная зніжка дзейнічае для ўладальнікаў клубных картаў і абанементаў ХК «Дынама-Мінск», а таксама для ўладальнікаў абанементаў клубаў чэмпіянату Беларусі. Білеты дзеляцца на чатыры цэнавыя катэгорыі: «Прэміум», «Стандарт», «Эканом» і «Эканом Плюс». Кошт білетаў на адзінкавыя матчы маладзёжнай зборнай Беларусі вар'іруецца ад 6 да 23 рублёў. У сваю чаргу, кошт білетаў на матчы з удзелам астатніх зборных камандаў складзе ад 3 да 9 рублёў.

Нагадаем, у снежні 2018 года маладзёжная зборная Беларусі таксама выступала ў дывізіёне ІА. Турнір праходзіў у Германіі, і адзіную пуцёўку ў эліту заваявалі тады гаспадары.

Самым паспяховым адрэзкам у гісторыі беларускай «маладзёжкі» быў перыяд з 2000 да 2003 года, калі зборная пад кіраўніцтвам Уладзіміра Меленчука на працягу трох сезонаў запар выступала ў эліце. Акрамя яго, ніводнаму спецыялісту не ўдавалася захаваць прапіску ў наймацнейшым дывізіёне хоць раз.

Расклад чэмпіянату свету:

9 снежня

  • 12:30. Нарвегія — Славенія
  • 16:00. Данія — Латвія
  • 19:30. Беларусь — Аўстрыя

10 снежня

  • 12:30. Славенія — Данія
  • 16:00. Аўстрыя — Нарвегія
  • 19:30. Латвія — Беларусь

12 снежня

  • 12:30. Славенія — Латвія
  • 16:00. Данія — Аўстрыя
  • 19:30. Беларусь — Нарвегія

13 снежня

  • 12:30. Латвія — Аўстрыя
  • 16:00. Нарвегія — Данія
  • 19:30. Беларусь — Славенія

15 снежня

  • 12:30. Аўстрыя — Славенія
  • 16:00. Нарвегія — Латвія
  • 19:30. Данія — Беларусь.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Мінск адкрывае зорак

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.