Вы тут

Пераможцы конкурсу "INNSTART BSU" змогуць камерцыялізаваць свой праект


Больш як 20 праектаў прадставяць маладыя навукоўцы БДУ на конкурсе інавацый “INNSTART BSU”. Публічная абарона адбудзецца 27 лістапада (вул. Ленінградская, 20, ауд.1202). Пачатак у 15.30.


Усяго будуць разгледжаны 22 інавацыйныя ідэі - праекты, якія былі  выкананы калектыўна або індывідуальна студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі і маладымі навукоўцамі БДУ. Сярод прадстаўленых работ - аўтаномная сістэма кіравання аўтамабільнымі патокамі ў горадзе і вулічным асвятленнем; прынцып атрымання  фармацэўтычнай сыравіны з сакрэту атрутных залоз некаторых відаў скарпіёнаў; сістэма прадастаўлення паслуг па прыбіранню; сэрвіс па рэпетытарству і іншыя.

Праекты ацэніць камісія, у якую ўвойдуць кіраўнік Стартап-цэнтра БДУ Дзмітрый Мікулка, старшыня Савета таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу Глеб Герасімовіч, прадстаўнікі супольнасці бізнес-анёлаў “AngelsBand” і іншыя. Аўтары выступяць з прэзентацыяй праектаў і адкажуць на пытанні экспертаў. Ключавымі крытэрыямі пры вызначэнні найлепшых работ з'яўляюцца навізна праекту, яго актуальнасць, ступень арыгінальнасці ідэі, рэалістычнасць, змястоўнасць і аб'ектыўнасць прадстаўленай работы.

Пераможцы атрымаюць права стаць рэзідэнтам Навукова-тэхналагічнага парку “Унітэхпрам” БДУ і змогуць камерцыялізаваць свой праект. Таксама аўтар лепшага студэнцкага стартапа прыме ўдзел у штогадовай Міжнароднай канферэнцыі для тэхналагічных прадпрымальнікаў і інвестараў ”Стартап года”, якая пройдзе 14 снежня ў Мінску.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: pstu.edu

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».