Вы тут

Фізікі з БДУ распрацоўваюць новае пакаленне будаўнічых матэрыялаў


Вучоныя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў складзе міжнароднага кансорцыуму будуць працаваць над стварэннем інавацыйных энергазберагальных панэляў для будаўніцтва жылых памяшканняў. Праца будзе весціся на працягу чатырох гадоў у рамках Міжнароднага праекта SSHARE  праграмы Марыі Складоўскай-Кюры па абмене персаналам для даследаванняў і інавацый H2020-MSCA-RISE-2019. У ім удзельнічаюць 12 навуковых арганізацый Беларусі, Партугаліі, Іспаніі, Украіны, Таджыкістана, Узбекістана, Азербайджана і Расіі. Ад нашай краіны - толькі фізічны факультэт БДУ.


У выніку  праекта плануецца стварыць прататыпы панэляў для энергаэфектыўных будынкаў. Гэтая тэхналогія грунтуецца на выкарыстанні порыстых нанаструктураваных матэрыялаў, якія дазваляюць астуджаць ці абаграваць памяшканне ў залежнасці ад тэмпературы і вільготнасці навакольнага асяроддзя, а таксама ператвараць змененні атмасфернай вільготнасці ў электрычнасць. Навукоўцы ў межах праекта вырашаць шэраг навукова-тэхнічных пытанняў, звязаных з праектаваннем і вырабам функцыянальных панэляў для аднаўляльнай энергетыкі. Паспяховая рэалізацыя праграмы прывядзе да распрацоўкі новага пакалення будаўнічых матэрыялаў, стварэнню ў будучыні будынкаў з “нулявым” энергетычным балансам.

Ўзаемадзеянне членаў кансорцыума, міжнароднае і міжгаліновае супрацоўніцтва, абмен ведамі ў галіне нанатэхналогій, прыкладной фізікі і хіміі будзе ажыццяўляцца ў рамках створанай скаардынаванай сеткі, а таксама з дапамогай правядзення семінараў, канферэнцый, навуковых школ і рабочых нарад.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: nusacaraka.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?