Вы тут

Прагноз надвор'я на тыдзень


У пачатку тыдня ўмовы надвор'я ў нашай краіне будзе вызначаць заходняя перыферыя антыцыклону з цэнтрам над сярэдняй Волгай, а разам з гэтым захаваецца халоднае без істотных ападкаў надвор'е.


А ў сярэдзіне тыдня надвор'е пачне мяняцца, і тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам атмасферных франтоў і цёплых паветраных мас, якія паступаюць з Заходняй Еўропы. Тэмпературны фон пачне павышацца, чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, месцамі туман і слабыя галалёдныя з'явы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Заўтра ў сераду ў асобных раёнах Беларусі чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Амаль паўсюдна слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 8 градусаў па ўсходзе да плюс 1 градуса па паўднёвым захадзе краіны, удзень — ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла. Таксама мокры снег з дажджом чакаецца і ў чацвер. Іх прынясуць да нас атмасферныя франты ўначы ў асобныя раёны, а ўдзень — на большую частку тэрыторыі краіны. Месцамі магчымыя слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы — ад нуля да мінус 6 градусаў, а ўдзень — ад мінус 2 да 4 цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны ўначы будзе 1—3 цяпла, удзень — ад плюс 5 да плюс 7 градусаў. У пятніцу часова пацяплее. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай па паўночным усходзе чакаюцца дождж, мокры снег і слабы галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, толькі ўначы па паўночным усходзе пры праясненнях панізіцца да мінус 3 градусаў. Разам з тым удзень па паўднёвым захадзе краіны будзе 6—8 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, які будзе пераходзіць у мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман, удзень чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра удзень — ад мінус 1 градуса па паўночным захадзе краіны да плюс 5 градусаў па паўднёвым усходзе.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: udf.by

Загаловак у газеце: Вось і снег на галаву

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.