30 кастрычніка, пятніца

Вы тут

Часопіс «Алеся» адзначае 95-годдзе выхаду першага нумара


Сёння часопіс «Алеся», які выходзіць у нашым Выдавецкім доме «Звязда», адзначае 95-годдзе выхаду першага нумара. Рашэнне аб стварэнні менавіта жаночага часопіса было прынята на І Усебеларускім з'ездзе работніц і сялянак у сакавіку 1924 года. Часопіс, які некалькі дзесяцігоддзяў насіў назву «Работніца і сялянка», быў папулярны і любімы не толькі ў Беларусі, але і ў іншых саюзных рэспубліках.


Са слаўным юбілеем выданне павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады існавання часопіс некалькі разоў мяняў назву, але не страціў сваёй сутнасці. Як і дзесяцігоддзі таму, ён паспяхова спрыяе паляпшэнню становішча жанчын у грамадстве, паказвае іх як актыўных удзельніц палітычнага, сацыяльнага і культурнага жыцця краіны.

«Не будзе перабольшаннем сказаць, што «Алеся» сфарміравала некалькі пакаленняў беларусак — энергічных, адукаваных і адказных. Выданне і сёння робіць важкі ўнёсак у стварэнне светлага, высакароднага вобраза беларускай жанчыны, выхаванне нашай моладзі і папулярызацыю сямейных каштоўнасцяў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што творчы калектыў часопіса і надалей будзе верны сваім прафесійным абавязкам і добрым традыцыям. Ён пажадаў аўтарам і чытачам «Алесі» шчасця, дабрабыту і далейшых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Валерый Вакульчык, які з верасня гэтага года працаваў на пасадзе дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі, а да гэтага быў старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі, сёння прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Брэсцкай вобласці. 

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.

Культура

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў расстраляны 30 кастрычніка ў 1937 годзе

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў расстраляны 30 кастрычніка ў 1937 годзе

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода