Вы тут

У гродзенскім цэнтры народнай творчасці можна пабачыць каля сотні работ з розных матэрыялаў


Выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аддзела рамесніцкай дзейнасці Карэліцкага дома рамёстваў пачала працаваць сёння ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.


hrodna.life

На экспазіцыі «Зямля паэтаў і майстроў» можна пабачыць каля сотні работ з саломы, дрэва, карункаў, керамікі і іншых матэрыялаў, створаных вядучымі майстрамі і мастакамі Карэліччыны. Наведвальнікі азнаёмяцца з вышыўкамі, прадметамі ткацтва, жывапісу, вырабамі ў стылі батык, аўтарскімі лялькамі і іншымі дэкаратыўнымі рэчамі. А яшчэ акунуцца ў паэтычны свет, намаляваны словамі таленавітых аўтараў гэтай зямлі. Іван Жук, Іван Вярбіцкі, Мікалай Бусько, Галіна Калтунова і ўдзельнікі літаратурнага аб'яднання «Рэчанька», што дзейнічае пры раённай газеце «Полымя» — праз свае зборнікі паэты пазнаёмяць экскурсантаў з прыгажосцю іх малой радзімы — Карэліцкага краю.

Выстаўка «Зямля паэтаў і майстроў» будзе працаваць да канца года.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Лялькі, карункі, выцінанкі...

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.