Вы тут

Адкрытая канферэнцыя па інтэрнэт-бяспецы для дзяўчат пройдзе ў Мінску 23 лістапада


Як абараніць сваю дачку, не ставячы пад пагрозу яе давер? Як своечасова вызначыць, што дзіця стала ахвярай кібербулінгу або сексуальных дамаганняў ў інтэрнэце? Як правільна наладзіць гаджэты падлетка, каб засцерагчы яго ад небяспечнага кантэнту? Якія метады выкарыстоўваюць “маніпулятары ў сеціве”,  каб дамагчыся сваіх мэтаў? Пра ўсё гэта  пойдзе размова на пятай гарадской канферэнцыі #GirlSafety, якую прымае ў сваіх сценах сталічная гімназія № 50.


Даследаванні паказваюць, што найбольш уразлівая катэгорыя карыстальнікаў інтэрнэту —  дзяўчынкі-падлеткі. Яны значна больш адчувальныя да крытыкі, чым хлопчыкі. І калі  дзяўчынка нешта посціць у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы, яна вельмі чакае лайкаў і пазітыўных каментароў. Менавіта дзяўчаты цяжка перажываюць псіхалагічныя праблемы: труцяць сябе таблеткамі, алкаголем і іншымі хімічнымі рэчывамі. У параўнанні з 2005-2006 гадамі колькасць такіх выпадкаў павялічылася на 50%, а колькасць дзяўчынак, якія наносяць сабе пашкоджанні, павялічылася ў чатыры разы.

Акадэмія крэатыўных тэхналогій IT Princess запрашае дзяўчат разам з бацькамі на пятую гарадскую канферэнцыю #Girlsafety 5.0, каб распавесці самую свежую і актуальную інфармацыю па бяспецы ў сеціве і  і абмяняцца вопытам. У праграме канферэнцыі прадугледжаны  бацькоўска-дзіцячы і бацькоўскі блокі.

Эксперты распавядуць аб інтэрнэт-пагрозах і спосабах іх пераадолення, праграмах бацькоўскага кантролю, асаблівасцях псіхалогіі падлеткаў і многае іншае. Уваход свабодны па папярэдняй рэгістрацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Акадэміі крэатыўных тэхналогій IT Princess

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».