Вы тут

Гульцы ХК "Дынама-Маладзечна" прызналіся ў дагаворным матчы з "Магілёвам"


Цэнтральным апаратам Следчага камітэта сумесна з ГУБАЗіК МУС выяўлены факт аказання супрацьпраўнага ўплыву на вынікі матча чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі "Дынама-Маладзечна" - "Магілёў", які адбыўся 12 лістапада 2019 года. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.


У дачыненні да шэрагу прадстаўнікоў каманды "Дынама-Маладзечна" распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 253 (замах на атрыманне незаконнай узнагароды спартсменаміі за аказанне ўплыву на вынікі спаборніцтва) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Атрыманы аб'ектыўныя дадзеныя аб іх датычнасці да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў. Дапытаныя ў якасці падазраваных спартсмены пацвердзілі, што названы матч насіў дагаворны характар.

У цяперашні час працягваецца правядзенне следчых дзеянняў, накіраваных на высвятленне абставінаў здзяйснення злачынства.

Прэв'ю: favoritnr1.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.