Вы тут

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць у Віцебску нараду па развіцці аграпрамысловага комплексу


Па інфармацыі, прадстаўленай прэс-службай Прэзідэнта, апошнія чатыры гады ў развіцці сельскагаспадарчай галіны паўночнага рэгіёну ў асноўным адзначаецца адмоўная дынаміка: скарачаюцца аб’ём вытворчасці ў раслінаводстве, пасяўныя плошчы, занятыя пад зерневыя і зернебабовыя, зніжаюцца ўраджаі.


Так, у 2014 –2015 гадах у сярэднім па вобласці збор зерневых культур (у вазе пасля перапрацоўкі) складаў 1100 тысяч тон, у 2016 – 2018 гадах – 776 тысяч тон.

У жывёлагадоўлі скарачаецца пагалоўе, зніжаюцца сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы, прадуктыўнасць малочнага статку, павялічваецца падзёж жывёлы.

Да ўзроўню 2013 года колькасць галоў буйной рагатай жывёлы скарацілася амаль на 20 працэнтаў (на пачатак 2019 года – 531,6 тыс. галоў). Вытворчасць малака склала 91,7 працэнтаў у параўнанні з 2013 годам.

Цягам апошніх пяці гадоў фінансавы стан сельгасарганізацый Віцебскай вобласці застаецца незадавальняючым: нізкая рэнтабельнасць, высокая ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў, рост даўгоў, хранічны недахоп абаротных сродкаў. Яшчэ адно наступства праблем у сельскай гаспадарцы вобласці — зніжэнне яе экспартнага патэнцыялу.

За мінулы год колькасць стратных прадпрыемстваў без уліку дзяржаўнай падтрымкі павялічылася на 19 арганізацый. Сёлета гэта тэндэнцыя прадоўжылася: колькасць стратных прадпрыемстваў вырасла са 171 да 186. Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць арганізацый сельскай гаспадаркі на пачатак кастрычніка склала амаль 60 мільёнаў рублёў (вырасла за 9 месяцаў на 36 працэнтаў).

Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках павялічылася з пачатку года амаль ўдвая і склала больш за 100 мільёнаў рублёў.

Спробай выправіць сітуацыю быў Указ Прэзідэнта № 320 2016 года, згодна з якім былі створаны чатыры інтэграцыйныя аб’яднанні. Аднак кардынальна вырашыць праблемы АПК не ўдалося. Па выніках 9 месяцаў 2019 года ўсе інтэграцыйныя аб’яднанні стратныя, а запазычанасць іх перад банкамі імкліва расце.

Сёння на нарадзе з удзелам кіраўніка дзяржавы будзе абмеркаваны праект новага ўказа, які закліканы кардынальна змяніць сітуацыю ў АПК вобласці.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв'ю: kubnews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?