Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №423 "Аб мадэльнай дзейнасці", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Дакумент накіраваны на развіццё ў краіне мадэльнай дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для ўдасканалення работы Нацыянальнай школы прыгажосці. Прававыя асновы рэгулявання гэтай сферы ў Беларусі ствараюцца ўпершыню, адзначылі ў прэс-службе.
Ва ўказе канкрэтызаваныя значэння і вызначэння тэрмінаў, звязаных з мадэльнай дзейнасцю, замацаваны праваадносіны паміж мадэльным агенцтвам і мадэллю, вызначаны асаблівасці заключэння кантрактаў для непаўналетніх асоб.
Таксама пашыраюцца функцыі і віды эканамічнай дзейнасці Нацыянальнай школы прыгажосці, устанаўліваецца парадак пакрыцця бюджэтных сродкаў, затрачаных школай на навучанне мадэлі. Правілы, якія рэгулююць падбор, навучанне і працаўладкаванне мадэляў, у тым ліку непаўналетніх, і іншыя пытанні мадэльнай дзейнасці будуць вызначаныя ўрадам.
"Указ накіраваны на абарону правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў мадэльнай дзейнасці, папулярызацыю беларускай моды", - падкрэслілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Прэв'ю: Таццяна ТКАЧОВА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.