Вы тут

Беларускую АЭС запусцяць у пачатку 2020-га


Гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваліся на 20-м пасяджэнні Камісіі дзяржаў — удзельнікаў СНД па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах.


— Налета завяршаецца дзеянне двух асноўных дакументаў, у межах якіх працуе Камісія. Гэта Рамачная праграма супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі да 2020 года «Супрацоўніцтва «АТАМ-СНД» і План мерапрыемстваў па яе рэалізацыі, — паведаміў Міхаіл МІХАДЗЮК, намеснік міністра энергетыкі Беларусі. — Эксперты падрыхтавалі праекты новых дакументаў, якія вызначаць работу Камісіі да 2025 года з перспектывай да 2030-га.

Учора ўдзельнікі пасяджэння Камісіі наведалі пляцоўку будаўніцтва атамнай станцыі і сам горад энергетыкаў Астравец. Гаворачы пра рэалізацыю сумеснага з Расіяй праекта па стварэнні АЭС, Міхаіл Міхадзюк адзначыў:

— На першым энергаблоку Беларускай АЭС вядуцца перадпускавыя аперацыі. На другім блоку нароўні з будаўнічымі работамі манціруецца асноўнае тэхнічнае абсталяванне. Кожная аперацыя, перадпускавая і пускавая, распісана спецыяльнымі праграмамі, якія нельга ні паскорыць, ні абысці. Таму што гэта тэхналагічны працэс. Сёння мы рыхтуемся да ключавога этапу ў графіку перадпускавых аперацый — выхаду на «гарачую абкатку».

Пасля паспяховага завяршэння гэтага этапу пачнуцца загрузка паліва і так званы фізічны запуск. Калі ўсё атрымаецца належным чынам, ён адбудзецца ў першым квартале 2020 года.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: 1prof.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».