Вы тут

​На «першай кнопцы» адбылася прэм'ера праекта «Старое-новае»


У ім вядучыя паказваюць і распавядаюць, як сваімі рукамі за 48 гадзін зрабіць якасны рамонт самага звычайнага пакоя.


У кожным выпуску здымачная група будзе адпраўляцца ў госці да новай беларускай сям'і, каб ператвараць квадратныя метры старога пакоя ў сучасную прастору для творчасці, адпачынку, працы і здаровага сну. Аўтары праекта пакажуць, за якімі рашэннямі будучае, а гаспадары ў канцы праграмы змогуць ацаніць выгляд пакоя «да» і «пасля».

Як вядома, ніводзін рамонт не абыходзіцца без канфлікту. Вядучыя праекта Вячаслаў Смола і Вікторыя Кавальчык — людзі розных пакаленняў з абсалютна супрацьлеглымі поглядамі на інтэр'ер. Вячаслаў, як прафесійны дызайнер, расказвае пра сучасныя тэндэнцыі ў абсталяванні жылога памяшкання і тлумачыць, якіх правілаў каманда праекта прытрымліваецца падчас рамонту таго ці іншага пакоя. А вось Вікторыя на фоне імкнення свайго сувядучага ўсё змяніць, наадварот, прыхільніца таго, каб абысціся малымі высілкамі, бо цэніць практычнасць і жыццёвую мудрасць. У выніку іх спрэчак гаспадары кватэры атрымаюць бясплатны рамонт, у той час як гледачоў праграма кожны раз зможа сарыентаваць па кошце праведзеных работ пры жаданні зрабіць такі ж варыянт самастойна.

У кожным выпуску праграмы гледачы таксама атрымаюць парады, як змяніць выгляд сваёй кватэры за невялікія грошы; даведаюцца, як хутка і якасна паклеіць шпалеры, перацягнуць абіўку канапы і нават правільна выбраць выключальнік ці разетку, бо ў тым ліку і з дробязяў фарміруецца дызайн той прасторы, дзе мы жывём.

Яшчэ ў пастаяннай рубрыцы «Зрабі сам» аўдыторыя ўбачыць на практыцы, як з таго, што маецца пад рукой, можна, напрыклад, зрабіць падстаўку для ноўтбука і кубачка з кавай. А рубрыка «Як у людзей» пазнаёміць з беларусамі, якія ўжо маюць у сваіх дамах цікавы інтэр'ер з арыгінальнымі ідэямі ў афармленні.

Стаць героем праекта можа любы жыхар Мінска. Як адзначаюць аўтары праграмы, самае важнае, каб вы былі пазітыўным і цікавым чалавекам, які хоча змяніць выгляд аднаго са сваіх пакояў. Гісторыі пра сябе, сваю сям'ю і жылыя памяшканні можна дасылаць на электронную пошту праграмы fаstеrtоmаrs@gmаіl.соm. Галоўная ўмова — пакой, які вы прапаноўваеце для рамонту, павінен быць не больш чым 15 квадратных метраў.

Глядзіце новыя выпускі праекта «Старое-новае» кожную суботу на «Беларусь 1» у 10.35.

Бліц-апытанка для вядучага праграмы, дызайнера Вячаслава Смолы:

  1. Мой дом — гэта... — Для мяне дом з'яўляецца месцам, дзе я адпачываю і аднаўляю сілы.
  2. Самае нечаканае пажаданне, якое вам даводзілася рэалізоўваць для заказчыка? — Неяк я рабіў дызайн для салона кухоннай мэблі. У заказе, паколькі фірма пазіцыянуе сябе як вытворцу мэблі з экаматэрыялаў, было пажаданне аб'яднаць два памяшканні (у адным планавалася правядзенне розных майстар-класаў, а ў другім будучыя заказчыкі маглі самастойна сабраць «кухню мары»). І нам удалося ажыццявіць гэтую ідэю з дапамогай выяў аленя і льва (іх стварылі з мноства геаметрычных фігур) і перагародкі паміж пакоямі з арнаментам у зялёна-шэрай гаме, якая сімвалізуе экастыль у інтэр'еры.
  3. Галоўная парада тым, хто робіць рамонт самастойна? — Не зацягвайце гэты працэс на ўсё жыццё, бо галоўнае, каб у доме было камфортна і ўтульна жыць.
  4. Як часта яшчэ можна сустрэць у кватэрах беларусаў рамонт у стылі «хай так»? — Ужо не так часта, таму што сёння людзі ўсё больш увагі аддаюць дэталям у інтэр'еры і калі, напрыклад, замаўляюць дызайн-праект, то прытрымліваюцца яго да канца.
  5. Найлепшы дызайн для мяне... — Калі ён базуецца на законах эрганомікі, а не толькі на прыгажосці.

Загаловак у газеце: Двое на метр квадратны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.