Вы тут

Агульны вектар


Парламенцкая дэлегацыя Беларусі, якую ўзначальвае старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, бярэ ўдзел у мерапрыемствах Міжпарламенцкай Асамблеі краін-удзельніц СНД, што праходзяць 21—22 лістапада ў Санкт-Пецярбургу.


Учора, 21 лістапада, адбылося пасяджэнне Савета МПА СНД, дзе разгледжаны вынікі апошніх пасяджэнняў саветаў кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін СНД.

Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента, удзельнікі пасяджэння таксама абмеркавалі, як ідзе работа над праектамі Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года, плана мерапрыемстваў МПА СНД да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама над праектам перспектыўнага плана мадэльнай заканатворчасці ў СНД на 2020—2022 гады. Акрамя таго, у полі зроку ўдзельнікаў знаходзіліся пытанне аб арганізацыі назірання за выбарамі ў краінах СНД і іншыя.

Сёння, 22 лістапада, пройдзе пяцідзясятае пленарнае пасяджэнне МПА СНД, дзе будуць разгледжаны мадэльныя законы аб абавязацельным праве, рэкламе, сацыяльным і экалагічным турызме, праекты рэкамендацый па ўжыванні прынцыпаў міжнароднага гуманітарнага права пры супрацьдзеянні тэрарызму і гвалтоўным праявам экстрэмізму, а таксама па арганізацыі нацыянальных цэнтраў экалагічнай бяспекі.

Прэв'ю: ca-irnews.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.