Вы тут

Першыя сем будаўнічых нормаў зацверджаны ў Беларусі


Першыя сем будаўнічых нормаў зацверджаны ў Беларусі пастановай Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры ад 31 кастрычніка 2019 года № 59, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ведамства.


Нормы датычацца бяспечнай эксплуатацыі будынкаў, у тым ліку інжынерных камунікацый, распрацоўкі праектаў па ключавых інжынерных збудаваннях — мастах і трубах. Чакаецца, што яны будуць уведзены ў дзеянне з 1 лютага 2020 года.

«Цяпер дакументы накіраваны на прававую экспертызу ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, пасля чаго будуць размешчаны ў адкрытым доступе ў рэжыме анлайн на афіцыйных сайтах і ў складзе спецыялізаваных баз даных. Да канца бягучага года плануецца зацвердзіць яшчэ 26 дакументаў, з іх 13 ужо ўзгоднены», — праінфармавалі ў прэс-службе.

У ведамстве адзначылі, што ўвядзенне падобных нарматыўных прававых актаў змяняе падыходы да нармавання. Новая сістэма з'яўляецца больш прагрэсіўнай і гнуткай, значна спрашчае праектаванне. Будаўнічыя нормы выключаюць канкрэтныя аб'ёмна-планіровачныя канструкцыйныя рашэнні, абавязковыя прадпісанні, якія дзейнічалі раней. Дакументамі замацаваны толькі абавязковыя параметры бяспекі. Такі прынцып дае магчымасць зняць тэхнічныя бар'еры для інавацыйных матэрыялаў і тэхналогій, праектных рашэнняў.

Як паведамлялася, новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў — будаўнічыя нормы і правілы — уведзены ўказам ад 5 чэрвеня 2019 года № 217. Будаўнічыя нормы Беларусі (БНБ) — гэта патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага выкарыстання. А будаўнічыя правілы Беларусі (БПБ) — спосабы дасягнення будаўнічых нормаў. Выкарыстоўвацца БПБ будуць на добраахвотнай аснове.

Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты іншых дзяржаўных органаў у частцы, што замацоўвалі абавязковыя патрабаванні пры праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў, падлягаюць прызнанню страціўшымі сілу пасля ўвядзення ў дзеянне БНБ і БПБ. Для праектнай дакументацыі, якая знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, і аб'ектаў, будаўніцтва якіх пачалося да ўвядзення ў дзеянне БНБ і БПБ, прадугледжаны пераходны перыяд.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».