Вы тут

Тры бальніцы ў Гомельскай вобласці атрымалі новыя дыягнастычныя апараты


Медыцынскія ўстановы Гомельшчыны, праекты якіх перамаглі ў конкурсе пасольства Японіі ў Беларусі «Карані травы», атрымалі новае дыягнастычнае абсталяванне на агульную суму 217 тысяч долараў.


Ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў яго бальніцам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Хірокі Такунага, які гэтымі днямі наведвае Гомельскую вобласць. Хойніцкая цэнтральная раённая бальніца атрымала бронхаскоп і каланаскоп. Яны закуплены на суму 60 450 долараў. У Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, якая выйграла грант у памеры 80 400 долараў, з'явіўся новы гастраскоп, у якім медыцынская ўстанова мела патрэбу. Гастраскоп закуплены і для Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Яна выйграла ў конкурсе грант у памеры 76 350 долараў. Ва ўрачыстых цырымоніях перадачы прынялі ўдзел мясцовыя органы ўлады, калектывы бальніц, прадстаўнікі МНС і Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта.

У межах праграмы «Карані травы» з 2004 года ў Беларусі быў рэалізаваны 51 праект, у тым ліку 28 — у Гомельскай вобласці, якая найбольш пацярпела ад катастрофы на ЧАЭС. Пераважная большасць з іх — у медыцынскай галіне. Сродкі мэтанакіравана выдзяляліся для набыцця медыцынскага абсталявання. Агульная сума грантаў, выдзеленых Беларусі за гэты час у межах праграмы, перавысіла чатыры мільёны долараў.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: jillcarnahan.com

Загаловак у газеце: ...абсталяванне дастаўлена

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».