Вы тут

Спрэчка з-за чаргі ў гардэроб завяршылася цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі


Пра тое, што ў адну з медыцынскіх устаноў сталіцы з траўмамі рознай ступені цяжкасці  дастаўлены 25-гадовы жыхар Бярозы, у Савецкае РУУС г. Мінска паведамілі медыцынскія работнікі. Ім малады чалавек растлумачыў, што траўмы яму нанёс невядомы мужчына, калі ён знаходзіўся на вуліцы Кульман.


Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што цялесных пашкоджанняў аказаўся датычным 27-гадовы жыхар сталіцы, які працуе мантажнікам ў адной з будаўнічых арганізацый, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Праваахоўнікам затрыманы растлумачыў, што прычынай бойкі паслужыў слоўны канфлікт, які ўзнік з-за парадку чарговасці ў гардэроб аб’екта грамадскага харчавання. Не дасягнуўшы згоды ў спрэчцы, маладыя людзі бачалі бойку, у выніку якой мінчанін нанёс 25-гадоваму жыхару Бярозы цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Дзеянні падазраванага могуць быць кваліфікаваныя па артыкуле “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання”. КК Рэспублікі Беларусь. Яго санкцыі прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад чатырох да васьмі гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: cosmo-expo.livejournal.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.