Вы тут

Юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю філфака, стартуюць у БДУ


22 лістапада адбудзецца пашыранае пасяджэнне Савета  факультета. Ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароды супрацоўнікам уручыць рэктар універсітэта Андрей Кароль.


Да юбілею роднай альма-матэр далучацца і студэнты. Яны падрыхтавалі тэатралізаваны капуснік “Шлях даўжынёю ў 80 гадоў”, які пройдзе 25 лістапада. На адной сцэне выступяць студэнты, выпускнікі і выкладчыкі факультэта. Тэмай пастаноўкі абрана падарожжа па краінах, нацыянальныя мовы якіх вывучаюць на філалагічным факультэце. Будуць прадстаўлены вакальныя і танцавальныя нумары, гумарыстычныя мініяцюры.

На працягу юбілейнага тыдня ў холе перад актавай залай размесціцца інсталяцыя, прысвечаная гісторыі факультэта “Кубы часу”. На палотнах будуць прадстаўлены партрэты народных паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, якія ў розны час з'яўляліся яго студэнтамі, супрацоўнікамі або былі ўдастоены звання "Ганаровы прафесар БДУ". Дарэчы, у свой час на філалагічным факультэце вучыліся і працавалі восем з 17 народных паэтаў і пісьменнікаў Беларусі: Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Іван Мележ, Іван Навуменка, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Іван Чыгрынаў. При стварэнні экспазіцыі выкарыстоўваліся архіўныя фотаматэрыялы.

Працягне гістарычную тэму фотавыстава “Філфак - гэта я”. На здымках прадстануць славутыя крытыкі, гісторыкі, тэарэтыкі літаратуры, лінгвісты і  перакладчыкі.

Урачысты прыём з нагоды юбілею факультэта пройдзе 27 лістапада. Сярод гасцей святочнага вечара будуць кіраўнікі дыпламатычных місій, кіраўнікі ведамстваў, арганізацый і ВНУ-партнёраў.

Фінальнай падзеяй юбілейнай праграмы стане сустрэча ветэранаў філалагічнага факультэта. Мерапрыемства пройдзе ў снежні.

Даведка:

Сёння ў структуру філалагічнага факультэта БДУ ўваходзіць 14 кафедраў, 12 спецыялізаваных кабінетаў, Цэнтр інфармацыйных тэхналогій, 25 мультымедыйных аўдыторый, 6 камп’ютарных класса  і 3 лінгафонных кабінета. Навучанне тут праходзяць больш за 1500 студэнтаў, сяірод  якіх каля 500 замежнікаў. Навучальны працэс забяспечваюць каля 300 супрацоўнікаў, у тым ліку  24 дактары і 102 кандыдаты навук. Падрыхтоўка студэнтаў па шэрагу спецыяльнасцяў, такіх як  “Класічная філалогія”, “Славянская філалогія”, “Усходняя філалогія”, вядзецца ў краіне толькі на філалагічным факультэце БДУ.

Філалагічны факультэт актыўна супрацоўнічае больш чым з 20 замежнымі ўніверсітэтамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: yandex.uz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».