Вы тут

У лесе ў Францыі сабакі загрызлі цяжарную жанчыну


У лесе на поўначы Францыі паляўнічыя сабакі загрызлі 29-гадовую цяжарную жанчыну. Яе цела выяўлена каля мястэчка Віле-Котар, паведамляе ВВС.


Фота ELISA PILARSKI/FACEBOOK

"У Элізы Піларскі выяўленыя множныя ўкусы канечнасцяў і галовы", - паведаміў пракурор Фрэдэрык Трына. Ускрыццё паказала, што яна памерла ад вялікай кровастраты.

У сувязі з гібеллю жанчыны заведзена справа аб ненаўмысным забойстве.

Паліцыя ўзяла ўзоры сліны 93 паляўнічых сабак у акрузе і праводзіць параўнальны аналіз з ўзорамі ДНК, пакінутымі на целе Піларскі. Па выніках экспертызы паліцыя спадзяецца высветліць гаспадароў жывёл, вінаватых у гібелі жанчыны.

Эліза Піларскі сама валодала пяццю сабакамі, іх ДНК таксама даследуецца.

Жудасная смерць цяжарнай жанчыны ўзрушыла грамадскасць. Сотні чалавек працягваюць пакідаць на яе старонцы ў "Фэйсбуку" запісы з выразам шкадавання і абурэння тым, што здарылася.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».