Вы тут

БЧ адкрыла продаж квіткоў на цягнікі № 136/137 па маршруце Прага – Варшава – Брэст


Яны прызначаны ў штодзённы зварот з 15 снежня ва ўзаемадзеянні БЧ з Польскімі і Чэшскай чыгункамі, паведамілі ў прэс-службе магістралі.


З Прагі цягнік № 136 Прага – Варшава – Брэст будзе адпраўляцца ў 10.23 пад № 115 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 0.37. З Брэста цягнік № 137 будзе адпраўляцца ў 7.11 і прыбываць на станцыю Прага Галоўная ў 17.39 пад № 114.

Цягнік Прага – Варшава – Брэст будзе ісці праз станцыі Острава Галоўная (Чэхія), Цярэспаль, Варшава Цэнтральная, Катавіцэ (Польшча).

Пагранічны і мытны кантроль для пасажыраў цягнікоў № 136/137 Прага – Варшава – Брэст прадугледжаны праз мытную залу вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны.

  • Для пасажыраў цягнікоў № 136/137 Прага – Варшава – Брэст прадугледжана магчымасць перасадкі па станцыі Брэст-Цэнтральны на цягнік № 96 Брэст – Масква і з цягніка № 27 Масква – Брэст. У саставе цягнікоў № 136/137 Прага – Варшава – Брэст таксама прадугледжана штодзённае курсіраванне бесперасадачных вагонаў Масква – Прага.
  • Нагадваем таксама, што з 15 снежня штодня ў паведамленні Варшава – Брэст будзе курсіраваць новы цягнік № 126/125, які ўзгоднены з цягніком № 726/725 Брэст – Мінск.
  • Са станцыі Варшава-Цэнтральная цягнік № 126 Варшава – Брэст будзе адпраўляцца ў 13.10 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 19.10 (па мясцовым часе). Цягнік № 726 Брэст – Мінск будзе адпраўляцца са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 20.00 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 23.25.
  • З Мінска цягнік № 725 Мінск – Брэст будзе адпраўляцца ў 15.59 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 19.01, адпраўляцца ад станцыі Брэст-Цэнтральны цягнік № 125 Брэст – Варшава будзе ў 19.56 і прыбываць на станцыю Варшава-Цэнтральная ў 22.15 (па мясцовым часе ).

Правядзенне памежнага і мытнага кантролю для пасажыраў цягнікоў № 125/126 Варшава – Брэст прадугледжваецца непасрэдна ў саставе цягнікоў у парку Буг.

Цягнікі № 126/125 і № 136/137 будуць абслугоўвацца вагонамі лакаматыўнай цягі.

Кошт праезду ў зносінах Мінск – Варшава (з перасадкай у Брэсце) складае 43 рублі 81 капейка, у паведамленні Прага – Варшава – Брэст – 135 рублёў 55 капеек (сума можа змяняцца ў залежнасці ад курсу еўра).

Больш падрабязную інфармацыю аб наяўнасці праязных дакументаў, раскладзе руху цягнікоў і кошту праезду па маршрутах Мінск – Варшава (з перасадкай у Брэсце) і Прага – Варшава – Брэст можна ўдакладніць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі і ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.