Вы тут

Оксфардскі слоўнік абраў слова 2019 года


Рэдакцыя Оксфардскага слоўніка вызначыла слова 2019 года. Ім стаў выраз "climate emergency" ( "надзвычайная кліматычная сітуацыя"), перадае інтэрнэт-партал Буквы.


Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце слоўніка.

Паводле вызначэння, гэта "сітуацыя, пры якой патрабуюцца тэрміновыя меры для скарачэння або стрымлівання змяненняў клімату і прадухілення патэнцыйна незваротнай шкоды навакольнага асяроддзя".

У рэдакцыі слоўніка адзначаюць, што ў гэтым годзе рэзка ўзрасла колькасць выпадкаў ужывання дадзенага выказвання, а генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш назваў змены клімату "вызначальнай праблемай нашага часу".

Па стане на верасень гэтага года выраз "надзвычайная кліматычная сітуацыя" ужывалася больш чым у 100 разоў часцей, чым у папярэднім годзе.

У шорт-ліст слоўніка трапілі і іншыя словазлучэнні, звязаныя з кліматам: "climate action" ( "барацьба са зменай клімату"), "climate crisis" ( "кліматычны крызіс"), "climate denial" ("адмаўленне змяненняў клімату"), "eco-anxiety" ( "экалагічная трывога"), "ecocide" ( "экацыд"), "extinction" ( "выміранне") і шэраг іншых.

Прэв'ю: Languages.oup.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».