Вы тут

6,5 кіламетра сетак канфіскавалі інспектары ў двух жыхароў Гродзеншчыны


Больш за 200 розных прылад, забароненых пры аматарскім лоўлі рыбы, канфіскавалі супрацоўнікі Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў двух жыхароў рэгіёну. У асноўным гэта сеткі, іх агульная даўжыня склала каля 6,5 кіламетра.


Частку “арсенала” выявілі ў хаце жыхара вёскі Навасёлкі Мастоўскага раёна. Акрамя сетак у мужчыны таксама канфіскавалі прыладу, падобную на электралавільную ўстаноўку.

Іншы парушальнік з'яўляецца прадпрымальнікам, ён гандляваў сеткамі з-пад крыса на рынку ў Гродне. Сярод іншага рыбалоўнага рыштунку ў яго кантэйнеры былі прыхаваныя 143 сеткі, дзесяць экранаў і сем пастак. Каб выкрыць прадаўца забароненых снастей, інспектарам давялося правесці аперацыю па іх закупцы. Зараз увесь нелегальны тавар канфіскаваны.

Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, абодвух парушальнікаў прыцягнуць да адказнасці па адміністрацыйным артыкуле, які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу за захоўванне і рэалізацыю забароненых  прылад: для фізічных асоб -- да 50 базавых велічынь, а для індывідуальных прадпрымальнікаў -- да 200. Дарэчы, у мінулым гандляра ўжо прыцягвалі па гэтым артыкуле і прызначылі яму 100 базавых велічынь штрафу, на гэты раз ён можа быць максімальным.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: golk.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.