Вы тут

Унікальная скрыпка Гварнеры гучала ў Мінску


Два выдатных выканаўцы з Румыніі, скрыпач Габрыэль Краітору і піяніст Хорыа Міхаіл выступілі ў вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Адметнасць гэтага ў тым, што аматары класікі пачулі гучанне ўнікальнай скрыпкі, якая была выраблена легендарным італьянскім майстрам Гварнеры ў 1731 годзе. Такіх скрыпак у свеце засталося не шмат. Варта прыгадаць, што самая каштоўная з іх захоўваецца ў музеі Генуі і застрахаваная на тры мільёны еўра.


Белдзяржфілармонія запрашае паслухаць чароўную скрыпку Гварнэры.

Габрыэль Краітору сёння з’яўляецца адзіным, каму дазволена іграць на гэтай скрыпцы. Такое права ён атрымаў адзінаццаць гадоў таму – гэта была ўзнагарода, прысуджаная яму за бліскучае выступленне на нацыянальным конкурсе, арганізаваным міністэрствам культуры Румыніі і Нацыянальным музеем імя Д. Энеску. Дарэчы, зорка сусветнай велічыні кампазітар і дырыжор Джоржэ Энеску ў мінулым стагоддзі сам іграў на гэтым унікальным інструменце.

Маэстра Габрыель Краітору рыхтуе старажытны інструмент да канцэрта.

Вось яна - скрыпка Гварнэры, створаная амаль трыста гадоў таму.

Канцэрт прыцягнуў увагу слухачоў яшчэ і таму, што партыю фартэпіяна выконваў адзін з самых вядомых піяністаў сучаснасці Хорыа Міхаіл. Маэстра іграў на інструменце сусветна вядомай маркі “Steinway & Sons”, які знаходзіцца на сцэне беларускай філармоніі.

У зале прагучалі бессмяротныя творы сусветнай класікі. Выступленне было арганізаванае пры падтрымцы Пасольства Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь, нацыянальнага радыё і нацыянальнага музея імя Д. Энеску.

Спецыяльны футляр унікальнага інструмента, аснашчаны прыборам, які фіксуе стан навакольнага паветра.

Перад пачаткам канцэрта на сцэне ідзе апошняя наладка фартэпіяна.

Іграць на такім фартэпіяна “Steinway & Sons” – мара кожнага піяніста.

Гучанне струн фартэпіяна перад канцэртам правяраюць з дапамогай “электроннага кантралёра”.

Яшчэ раз аглядаюць усё абсталяванне сцэны.

За чвэрць гадзіны да пачатку аматары музыкі запоўнілі філарманічную залу поўнасцю.

У чаканні знакамітасцяў на сцэну накіраваныя аб’ектывы фота- і тэлекамер.

Габрыель Краітору і Хорыа Міхаіл пад апладысменты выходзяць да гледачоў.

На зорках сціплыя цёмныя строі. Старажытны інструмент і класічная музыка не патрабуюць знешніх эфектаў.

Гучаць першыя фартэпіянныя акорды “Ронда” Моцарта.

Чаруючы голас скрыпкі пачынае мелодыю Чайкоўскага.

Музыка вабіць за сабой у свет радасных мар…

Музыка прымушае паглыбіцца ва ўспаміны…

Выкананне кожнага твора ўзнагароджана працяглымі апладысментамі гледачоў.

Кветкі – шчырая падзяка выканаўцам ад аматараў музыкі.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.