Вы тут

У Беларусі з'явіцца інтэрнэт-крама, дзе можна будзе панюхаць тавар анлайн


Інтэрнэт-крама, у якой пакупнік зможа перад афармленнем пакупкі панюхаць тавар анлайн, з'явіцца ў Беларусі ў пачатку 2020 года, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на партал belretail.by.


Функцыя будзе даступная, дзякуючы тэхналогіі "разумны нос". Каб ёй скарыстацца, дастаткова ўставіць у камп'ютэр спецыяльную прыладу, падобную да USB-флэшкі, усярэдзіне якой усталяваная пласціна, якая генерыруе пахі. Пакупнік проста клікае на тавар, які яго цікавіць, і пазнае, як той пахне.

Прылада можа генерыраваць самыя розныя пахі: ад свежай гумы для аўтамабіля да складаных страў. Рэсурсу пласціны хопіць прыкладна на год, пасля чаго яе можна замяніць.

Прэв'ю: kv.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?