Вы тут

Сусветна вядомыя гісторыкі абмяркуюць выкладанне ў школе Халакосту


20-22 лістапада ў IBB Minsk пройдзе міжнародны адукацыйны семінар "Праблемы выкладання гісторыі Халакоста і Другой сусветнай вайны ў Беларусі 2.0”.


На мерапрыемства прыедуць сусветна вядомыя спецыялісты па гісторыі Халакоста. Сярод іх - адзін з вядучых сусветных спецыялістаў па гісторыі Савецкага Саюза і сталінскіх рэпрэсій, прафесар гісторыі Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Францыі Нікаля Верт. Таксама ў ліку экспертаў заснавальнік і сустаршыня Расійскага навукова-асветніцкага цэнтра "Халакост” Ілья Альтман, беларускі гісторык, намеснік кіраўніка гістарычнай майстэрні імя Л.Левіна  Аляксандр Далгоўскі, загадчык кафедры гісторыі, сусветнай культуры і турызму МДЛУ Сяргей Новікаў. Арганізатары сустрэчы - Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна і Мемарыял дэ ля Шоа (Францыя).

Вядомыя міжнародныя эксперты раскажуць пра тое, як у розных школах свету распавядаюць дзецям і падлеткам пра Халакост, і падзеляцца вынікамі даследаванняў па гісторыі нацыянал-сацыялізму і антысемітызму ў Беларусі, Расіі, Францыі і Бельгіі.

“Для беларусаў вельмі важна вярнуць гэту тэму ў школы, зрабіць яе больш адкрытай у адукацыйным працэсе, каб школьнікі ведалі, што такое Халакост, вучыліся цярплівасці і талерантнасці ў адносінах да іншых людзей”, - падкрэслівае  дырэктар Гістарычнай майстэрні імя Л. Левіна Ірына Кашталян.

Удзел у мерапрыемстве прымуць 40 педагогаў і гісторыкаў з усёй Беларусі. З прывітальным словам на адкрыцці семінара выступяць Пасол ФРГ у Беларусі Манфрэд Хутэрэр і пасол Францыі ў Беларусі Дыдзье Канес.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: zavtra.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.