Вы тут

У Мінску спынілі машыну з неіснуючымі нумарамі


Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі падчас нясення службы 17 лістапада на вуліцы Свярдлова быў спынены аўтамабіль «Крайслер» з рэгістрацыйным знакам нявызначанага ўзору, паведамляе МУС.


Усталяваць сапраўднасць рэгістрацыйных знакаў і VIN-нумар кузава на месцы супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі не прадставілася магчымым, у сувязі з чым транспартны сродак быў змешчаны на аўтамабільную стаянку на тэрыторыі Ленінскага РУУС Мінска. У ходзе праверкі ўстаноўлена, што вадзіцель транспартнага сродку - мужчына 1974 года нараджэння, ураджэнец Мінска.

На момант прыпынку кіроўца прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці больш за 60 разоў за такія парушэнні, як: парушэнне правілаў прыпынку стаянкі транспартных сродкаў, стварэнне аварыйнай сітуацыі, праезд скрыжавання на забараняльны сігнал святлафора, непрадастаўленне перавагі пры руху пешаходу, перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, усталяванай хуткасці руху, а таксама іншыя парушэнні супраць бяспекі дарожнага руху.

У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 6 арт. 18. 12 КаАП Рэспублікі Беларусь («Кіраванне транспартным сродкам з загадзя скрытым, падробленым (падкладзеным) або iншым чынам змененым рэгiстрацыйным (нумарным) знакам, ідэнтыфікацыйным нумарам кузава або шасi або без прысвоенага рэгiстрацыйнага (нумарнога) знака»). Санкцыя названай частцы артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да дваццаці базавых велічынь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».