Вы тут

У Беларусі пачалася адпраўка ў войска


Другая палова лістапада - час, калі фінішуе восеньскі прызыў. Мяркуецца, што зараз армейскія шэрагі папоўняць каля 12 тысяч юнакоў.


- Увосень гэтага года каля 70 тысяч маладых людзей падлягала выкліку ў прызыўныя камісіі, - адзначыў начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі Аляксандр ШКІРЭНКА. - Зараз у краіне завяршаецца медыцынскае асведчанне прызыўнікоў. Камісіі ўжо прынялі больш за 52 тысячы рашэнняў. У адпаведнасці з імі больш за 23 тысячы прызыўнікоў атрымалі адтэрміноўку. Нягледзячы на нядаўнія змены ў заканадаўстве, 84% адтэрміновак звязаны з працягам атрымання адукацыі. Яшчэ 21 юнак пройдзе альтэрнатыўную службу.

Зараз прызыўныя мерапрыемствы ўступаюць у асноўную фазу. Прадстаўнікі воінскіх часцей і камісарыятаў ужо правялі прафесійна-псіхалагічны адбор новага папаўнення.

- У панядзелак пачалася адпраўка прызваных у воінскія часці, - працягвае Аляксандр Шкірэнка. - У першы дзень з абласных і Мінскага гарадскога зборных пунктаў планавалася адправіць каля паўтары тысячы чалавек.

Прысягу новае папаўненне прыме 14 снежня.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.