Вы тут

МНС праводзіць конкурс па стварэнні бяспечнай попельніцы


Як паказвае статыстыка, большасць пажараў з гібеллю людзей адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Каб знізіць колькасць такіх здарэнняў і падысці да праблемы з другога боку, у рамках рэспубліканскай акцыі “Не прапальваць сваё жыццё!" МНС праводзіць інавацыйны конкурс па стварэнні канцэпцыі бяспечнай попельніцы.


Ці можна знайсці спосаб не дапусціць наступстваў неасцярожнага курэння ў ложку і выкідання запалак і недакуркаў куды заўгодна, у тым ліку на матэрыялы, здольныя загарэцца пры найменшым судотыку з агнём? Можна паспрабаваць, напрыклад, адмовіцца ад курэння. Але каб дапамагчы тым, каму такая барацьба, у першую чаргу з самім сабой, не па сілах, ратавальнікі ініцыявалі конкурс “Бяспечная попельніца”, які дазволіць бок аб бок пазмагацца за бяспеку з гэтай згубнай звычкай.

Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвотны. Важныя задачы, якія трэба будзе вырашыць кожнаму ўдзельніку, - забяспечыць пажарную бяспеку пры курэнні ў любым месцы і становішчы і не даць забыць пра непатушаную цыгарэту. Галоўны пасыл, які павінен несці праект, - выклікаць жаданне ў курца патушыць свой недакурак і пазбегнуць бяды.

Няма ніякіх абмежаванняў і рамак для ўяўлення і фантазіі. Адзіная ўмова - патрэбна, каб праект можна было ўвасобіць у рэальным жыцці. Можа, гэта будзе канцэпцыя са знішчэннем недакуркаў пры дапамозе вакуумізацыі, попельніца ў форме ложка, як напамін аб праблеме курэння ў ім, ці попельніца-вогнетушыцель, якая, у выпадку загарання, дасць магчымасць адразу ж усё патушыць? Якой ёй быць - кожны вырашыць самастойна.

Лепшыя макеты і прапановы “Бяспечнай попельніцы” выберуць на фінальным этапе акцыі, галасаваць у якім змогуць усе ўдзельнікі мерапрыемства.

Удзельнічаць у конкурсе і дасылаць свае работы можна на на ssir@mchs.gov.by.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: rogersgray.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.