Вы тут

Новы парадак увозу ў Беларусь сродкаў аховы раслін вынесены на грамадскае абмеркаванне


Праект пастановы Савета Міністраў "Аб пытаннях выдачы заключэнняў (дазвольных дакументаў)" вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, якое вызначае меры нетарыфнага рэгулявання ўвозу на мытную тэрыторыю ЕАЭС сродкаў аховы раслін і іншых стойкіх арганічных забруджвальнікаў.

Разглядаць абгрунтаванасць увозу канкрэтнай колькасці ўзораў для выкарыстання ў лабараторных даследаваннях, а таксама ў якасці эталоннага стандарту будзе міжведамасная камісія. Стварыць яе і вызначыць парадак работы ўпаўнаважана Міністэрства аховы здароўя.

Таксама праектам пастановы ўносяцца змяненні ў адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Ён дапоўнены пунктам, які датычыцца выдачы заключэнняў (давзвольных дакументаў) на ўвоз сродкаў аховы раслін і іншых стойкіх арганічных забруджвальнікаў.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства аховы здароўя. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі па 27 лістапада.

Прэв'ю: rg.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.