Вы тут

Цэнтр у «Вялікім заліве»


Адкрыла кайбуйнейшая медыя-група Кітая.


Найбуйнейшая ў Кітаі вяшчальная кампанія China Media Group (CMG) адкрыла свой цэнтр у рэгіёне «Вялікага заліва» Гуандун-Сянган-Аамэнь, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У цэнтры, які знаходзіцца ў горадзе Шэньчжэнь правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай) па суседстве з Сянганам, размясцілася радыёстанцыя «CMG Radio the Greater Bay», якая ў верасні пачала рэгіянальнае вяшчанне. Радыёстанцыя ў асноўным вядзе вяшчаньне на кантонскім дыялекце, пры гэтым некаторыя праграмы таксама вядуцца і на іншых дыялектах, такіх як хака. Па дадзеных CMG, радыёвяшчанне заклікана паглыбіць супрацоўніцтва паміж мацерыковай часткай Кітая і яго адмысловымі адміністрацыйнымі раёнамі — Сянганам і Аамэнем.

Мабільная платформа новых СМІ кампаніі CMG таксама была перанесена ў новы цэнтр. Кіраўнік CMG Шэнь Хайсюн адзначыў, што адкрыццё цэнтра — гэта новы этап у развіцці рэгіянальнай камунікацыі паміж Гуандун, Сянганам і Аамэнем.

Фота: russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?