Вы тут

Качанава: Дэпутат павінен любіць сваю краіну і ўмець працаваць з людзьмі


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава пасля таго, як аддала падчас выбараў свой голас за абранага ёй кандыдата ў дэпутаты, таксама сказала некалькі слоў для прэсы.


«Падчас выбараў у мяне заўсёды добры настрой, — зазначыла яна. — У нашай краіне дзень выбараў — гэта заўсёды свята. Мы прывыклі да гэтага. За каго галасавала? Канешне, за самага дастойнага кандыдата, які будзе прадстаўляць у парламенце людзей, якія жывуць на гэтай тэрыторыі. Думаю, ён будзе выконваць гэта належна. Лічу, што я зрабіла правільны выбар, але жыццё пакажа».

Наталля Качанава лічыць, што ў краіне выбары праходзяць дастаткова актыўна, у людзей, якія прыходзяць на выбарчыя ўчасткі, таксама святочны настрой, пра што ёй расказалі кіраўнікі абласцей. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падзякавала супрацоўнікам участковых камісій, артыстам, работнікам гандлю, якія дапамагаюць ствараць добры настрой на выбарчых участках, і грамадзянам, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю і бяруць удзел у гэтай важнай для краіны палітычнай кампаніі. 

Дэпутатам павінен быць той, хто любіць сваю краіну і народ, дадала Наталля Качанава.

«Работа ў парламенце няпростая, трэба ўмець працаваць не толькі з законамі, па якіх будзе развівацца наша краіна, але і з людзьмі, выконваць дадзеныя падчас перадвыбарчай кампаніі абяцанні. Важна, каб дэпутат, калі атрымае мандат, актыўна працаваў з людзьмі. У парламент павінны быць абраныя самыя дастойныя», — рэзюмавала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму трэба праводзiць цеплавую мадэрнiзацыю?

Чаму трэба праводзiць цеплавую мадэрнiзацыю?

У распараджэннi, падпiсаным на мiнулым тыднi кiраўнiком дзяржавы, ёсць пункт, якi датычыцца капрамонту жыллёвага фонду.

Грамадства

Што рабіць з безнагляднымі жывёламі?

Што рабіць з безнагляднымі жывёламі?

Пасля праходжання юрыдычнай экспертызы на разгляд урада паступiць праект пастановы Савета Мiнiстраў «Аб пытаннях па абыходжаннi з жывёламi».

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.