Вы тут

Мікалай Шарснёў: Дэпутаты павінны ведаць, чым жывуць выбаршчыкі


Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў прагаласаваў ў Доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.


Фота БЕЛТА

Усяго на гэтым выбарчым участку могуць прагаласаваць 1270 грамадзян. Кіраўнік вобласці прыйшоў а дзявятай гадзіне раніцы. Да яго прагаласавалі толькі тры чалавекі.

Дарэчы, Мікалай Шарснёў калісьці вучыўся ў гэтай вышэйшай навучальнай установе. І неаднаразова казаў журналістам, што ганарыцца тым, што яна высока каціравалася ў савецкі час далёка па-за межамі краіны. І сёння лічыцца адной з найлепшых у аграрным кірунку адукацыі.

Старшыня аблвыканкама павіншаваў з першымі ў жыцці выбарамі двух хлопцаў-першакурснікаў і ўручыў ім памятныя падарункі. Ён пацікавіўся ўражаннямі ў назіральнікаў за выбарамі, якія прыехалі з Расіі і Казахстана. І пачуў, што настрой у іх добры, а ўсё, што тычыцца арганізацыі выбараў ў Беларусі, на іх думку, на вельмі высокім узроўні.

Мікалай Шарснёў падкрэсліў, што народным выбраннікам трэба вельмі актыўна працаваць у сваіх акругах. Яны павінны ведаць, чым жывуць выбаршчыкі, чаму радуюцца, якія праблемы трэба вырашаць, якія пытанні найбольш хвалююць.

Па добрай традыцыі ў асноўны дзень галасавання працаваў выязны буфет.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.