Вы тут

Больш за 590 млн чалавек скарысталіся гарадскім транспартам у Мінску з пачатку года


За дзевяць месяцаў 2019 года сталічным транспартам было перавезена 591,3 млн чалавек, паведамілі «Мінск-Навінам» у Галоўным статыстычным упраўленні горада Мінска.


Фота vminsk.by

Паслугамі пасажырскага транспарту ў студзені-верасні скарысталіся 398,6 млн чалавек, або на 4,2% больш, чым у мінулым годзе за такі ж час. Пасажыраабарот транспарту склаў 8 млрд 998,9 млн пасажыра-кіламетраў, або 115,8% да ўзроўню 2018 г.

Таксама ў статупраўленні распавялі пра аб'ём грузаперавозак ў сталіцы на працягу дзевяці месяцаў. У адрозненне ад пасажырскіх перавозак, грузавы транспарт не дацягнуў да паказчыкаў трох кварталаў мінулага года. Так, арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі было перавезена 53 млн т грузаў, або 94,% ад колькасці грузаў, перавезеных у студзені-верасні 2018 г. Грузаабарот транспарту склаў крыху больш за 22,8 млрд тона-кіламетраў, ці 97% да ўзроўню дзевяці месяцаў 2018 г.

Як і ў папярэднія месяцы, у трэцім квартале мінчукі і госці сталіцы аддавалі перавагу перамяшчэнню на гарадскім электрычным транспарце і метро - 356,4 мільёна чалавек (4% да ўзроўню мінулага года). Аўтобусамі перавезена 231,8 мільёна чалавек або 104,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 г.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.