Вы тут

Форум "Саюзная дзяржава 2030 - траекторыя будучыні" пройдзе ў Маскве 20-21 лістапада


Экспертна-медыйны форум "Саюзная дзяржава 2030 - траекторыя будучыні" адбудзецца ў Маскве 20-21 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы, які выступае адным з арганізатараў мерапрыемства.


Форум збярэ экспертаў, палітолагаў, сацыёлагаў, кіраўнікоў СМІ, навукоўцаў, прадстаўнікоў тэхнапаркаў і навукова-даследчых інстытутаў, а таксама маладзёжных грамадскіх і навуковых арганізацый з Беларусі і Расіі. На цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам да іх звернецца дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

У першы дзень мерапрыемства будуць разглядацца патэнцыйныя мадэлі развіцця Саюзнай дзяржавы, а журналісты і спецыялісты па сувязях з грамадскасцю абмяркуюць інтэграцыйныя стратэгіі ў сферы інфармацыі. У другі дзень арганізуюць секцыі "Інавацыйныя тэхналогіі для вырашэння задач Саюзнай дзяржавы" і "Гуманітарнае супрацоўніцтва - тэрыторыя маладых". Акрамя таго, адбудзецца спецыяльная сесія да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».