Вы тут

Ярмошына: На выбарах у парламент акрэдытавана рэкордная колькасць міжнародных назіральнікаў


На выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання акрэдытавана самая вялікая колькасць міжнародных назіральнікаў за апошнія 10 гадоў, заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з прадстаўнікамі місіі назіральнікаў ад СНД, перадае БЕЛТА.


"На сённяшні дзень 1032 міжнародных назіральніка працуюць на парламенцкіх выбарах. Самая вялікая місія назіральнікаў ад СНД - 475 чалавек, - сказала Лідзія Ярмошына. - Я думаю, што нічога не схаваецца ад вачэй назіральнікаў".

Па словах старшыні ЦВК, на сённяшні дзень таксама ўжо акрэдытавана 28 тыс. нацыянальных назіральнікаў. "Думаю, што заўтра гэта колькасць павялічыцца. Таму што традыцыйна ў нас каля 40 тыс. нацыянальных назіральнікаў працуюць на выбарах", - адзначыла яна.

Прэв'ю: kp.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».