Вы тут

У лістападзе 1925 года пачалася першая трансляцыя перадач Беларускага радыё


Сёння ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася ўрачыстая імпрэза, на якой ішла размова пра новы сезон канала «Культура». Новы сезон парадуе слухачоў не толькі новымі шоў-праграмамі, але і галасамі.


У зале музея гісторыі беларускай літаратуры сустрэліся папулярныя вядучыя канала «Культура» і многія з яго сталых слухачоў. Як зазначыў вядомы беларускі паэт, публіцыст Навум Гальпяровіч, называючы планы на будучы сезон, вельмі важна сваечасова пачуць ад слухачоў аб’ектыўную адзнаку таму, што радыёжурналісты ўжо здзейснілі. Спрыяючай умовай працаваць у наступным годзе з яшчэ большым рэзультатам з’яўляецца падпісанае Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж каналам «Культура» і Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. 

Гэта пагадненне раскрые новыя магчымасці знаёміць з творамі дзеячоў айчыннай культуры, рэалізоўваць новыя праекты развіцця культурнага дыялога, абменьвацца зноскамі на інтэрнэт-сайтах канала «Культура» і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.