Вы тут

РНПЦ отарыналарынгалогіі адзначыў сваё дзесяцігоддзе


Сваё дзесяцігоддзе адзначыў учора РНПЦ отарыналарынгалогіі. Яго калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Штогод тут выконваецца каля 75 тысяч спецаперацый пры паталогіях слыху, голасу і маўлення.


Адкрываючы міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Дасягненні і перспектывы сучаснай отарыналарынгалогіі», міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік павіншаваў медыкаў з юбілеем і падзяліўся планамі.

— З пункту погляду гісторыі, 10 гадоў — невялікі тэрмін. Але азіраючыся назад і ўсведамляючы, колькі зроблена, адчуваеш, што гэта варта павагі. Ваша праца — гэта тысячы выратаваных жыццяў і дзясяткі тысяч пацыентаў, якім вы вярнулі магчымасць кантактаваць. Перад сістэмай аховы здароўя пастаўлена сур'ёзная задача: нашы ўрачы павінны быць аснашчаны самым сучасным абсталяваннем і мець камфортныя ўмовы. Пры гэтым ёсць і патрабаванне: працаваць максімальна эфектыўна, з выкарыстаннем самых сучасных методык.

Уладзімір Каранік адзначыў, што важным этапам у развіцці РНПЦ отарыналарынгалогіі стала стварэнне ў 2017 годзе адукацыйнага цэнтра, што дазволіла наладзіць практыкаарыентаванае бесперапыннае навучанне для спецыялістаў не толькі з усіх рэгіёнаў Беларусі, але і з замежных краін.

Старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, доктар медыцынскіх навук, вядучы навуковы супрацоўнік РНПЦ отарыналарынгалогіі Людміла Макарына-Кібак адзначыла, што службе отарыналарынгалогіі ў нашай краіне амаль сто гадоў.

— У нас няпростая дзейнасць, і мы марым працаваць у сучасных умовах, спадзяёмся, што ў РНПЦ калі-небудзь з'явіцца новы будынак, — выказала надзею дэпутат.

РНПЦ отарыналарынгалогіі быў арганізаваны на базе Рэспубліканскай клінічнай бальніцы паталогіі слыху, голасу і маўлення. Летась клініцы споўнілася 35 гадоў, нагадаў дырэктар РНПЦ отарыналарынгалогіі Мікалай Грэбень.

Учора юбілей адсвяткавала яшчэ адна медыцынская ўстанова. Мінскаму гарадскому клінічнаму анкалагічнаму дыспансеру споўнілася 85 гадоў. Сёння гэта магутная спецыялізаваная клініка, якая ўключае паліклініку і стацыянар. Штогод тут выконваецца больш за 10 тысяч аперацый пры раку розных лакалізацый.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: gbx.az

Загаловак у газеце: Камфорт для пацыентаў і ўрачоў

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.