Вы тут

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі


Па традыцыі прадстаўнікі мясцовай улады на чале з губернатарам Леанідам Зайцам прайшліся па радах «Дажыначнага кірмашу» і ацанілі, чым багатая Магілёўшчына. На падворках іх сустракалі кіраўнікі раёнаў разам са сваімі перадавікамі. Прахалоднае надвор'е сагравалі цёплыя ўсмешкі і моцныя абдымкі.


Вядома, што поспех аграпрамысловай галіны залежыць ад надзейнай тэхнікі і прафесійных кадраў. І тут таксама было на што паглядзець. «Гомсельмаш», «Бабруйскаграмаш», іншыя вытворцы дэманстравалі найлепшыя ўзоры сваёй тэхнікі. «Трэба аддаць належнае нашай прамысловасці, прадпрыемствам машынабудавання, — адзначыў губернатар. — У нас ёсць усё айчыннае для вытворчасці прадукцыі, для апрацоўкі зямлі, уборкі ўраджаю. Трэба толькі беражліва адносіцца да гэтай тэхнікі, каб яна як мага больш служыла».

Відовішчным стаў парад-шэсце афіцыйных дэлегацый раёнаў Магілёўскай вобласці, цёплым і сардэчным — канцэрт, прысвечаны працаўнікам сяла. Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы зачытаў віншаванне ад імя Прэзідэнта краіны са словамі падзякі ў адрас тых, хто здабываў сёлетні ўраджай. Прыдняпроўскі край намалаціў 930 тысяч тон збожжа — на 4 % болей за леташні ўзровень пры сярэдняй ураджайнасці 29,6 ц/га. Сабрана 130 тысяч тон бульбы (116 %), 15,5 тысячы тон гародніны (134 %), 362 тысячы тон цукровых буракоў (116 %), 60 тысяч тон рапсу (108 %). У стабілізацыйны фонд закладзена 3700 тон бульбы, 4195 тон гародніны, 770 тон яблыкаў. Сярэдняя зарплата па сяле ўзрасла на 13,8 %, рост выручкі склаў 3,7 %.

Ганаровыя граматы, падзякі, медалі атрымалі камбайнеры, аграномы і ўсе тыя, хто самааддана працаваў у няпростых сёлетніх пагодных умовах. Звыш тысячы тон збожжа сёлета намалацілі 209 экіпажаў, 19 з якіх маладзёжныя. Тры экіпажы ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна і ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна намалацілі кожны болей за 3 тысячы тон збожжа. Яны змаглі дасягнуць і найлепшых намалотаў па краіне. У перыяд масавай уборкі на палях працавала больш за тысячу пяцьсот экіпажаў уборачнай тэхнікі і іншых сельскагаспадарчых агрэгатаў, амаль тысяча кіроўцаў і трактарыстаў-машыністаў. У ліку гаспадарак, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў, СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна, філіял СП «Газавік-Сіпакова» Шклоўскага раёна і іншыя. Сярод раёнаў лідарам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур стаў Шклоўскі раён, другое і трэцяе месца ў Круглянскага і Кіраўскага раёнаў адпаведна. Пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў» сярод раёнаў вобласці стаў Магілёўскі.

— Мы аддаём даніну павагі пераможцам гэтай уборачнай кампаніі і ад імя аблвыканкама віншуем іх, — адзначыў губернатар вобласці. — Хоць вынікі ў нас сціплыя, мы ўсё ж такі перавысілі дасягненні мінулага года. Спадзяёмся, што налета вынікі ўборачнай будуць яшчэ больш важкія. Але за тое, што зроблена, вялікі дзякуй аграрнікам вобласці — за іх гераічную самаадданую працу на карысць нашага народа. Нам трэба сур'ёзна папрацаваць над будучым ураджаем, перагледзець свае планы, каб адчувальна дадаць на наступны год — і па кармах, і па збожжы, і па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў цэлым. Гэта тая выручка, якая спрыяе росту заработнай платы працаўнікоў сяла.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара і БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.