Вы тут

Сакрэты хлебнага майстэрства


Падчас камандзіроўкі ў Віцебскую вобласць, а менавіта ў гарадскі пасёлак Бешанковічы, мне давялося пакаштаваць мясцовы хлеб — ён здаўся на дзіва смачным, духмяным і пышным. Няцяжка было даведацца, якое прадпрыемства выпякае яго, і нават адшукаць аўтараў — майстроў выпечкі хлебабулачнай прадукцыі ў кандытарскім цэху Бешанковіцкага райспажыўтаварыства.


Вось яны, на гэтым здымку, — Вікторыя Гайдукова і Валянціна Курмель — сціплыя, простыя, але ўлюбёныя ў прафесію, у сваё хлебнае рамяство, з залатымі рукамі людзі. Вікторыя — малады хлебапёк-кандытар, першы год працуе ў цэху, закончыла Віцебскі індустрыяльна-педагагічны каледж. А Валянціна — спецыяліст шостага разраду, працуе больш за трыццаць гадоў. Валянціна Валер'еўна дапамагае сваёй маладой напарніцы авалодаць усімі сакрэтамі справы, працаваць хутка, выконваючы тэхналогію прыгатавання і выпечкі хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».