Вы тут

Выйшаў зборнік народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Мая муза — беларусачка»


Працяг кніжнай серыі выдавецтва «Мастацкая літаратура» «100 вершаў» — зборнік народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Мая муза — беларусачка».


Нагадаем, што серыя кніг, прысвечаных найлепшым здабыткам айчыннай паэзіі, серыя, у зборнікі якой уваходзіць заўжды не болей за 100 твораў, выдаецца з 2017 года. Ужо ўбачылі свет кнігі Міхася Стральцова, Пімена Панчанкі, Яўгеніі Янішчыц, Аркадзя Куляшова, Генадзя Бураўкіна, а таксама калектыўныя зборнікі.

«Мая муза — беларусачка» Ніла Гілевіча адкрываецца вершам, які быў напісаны ў 1947 годзе, — «Першая клятва (Родная мова)». А завяршаецца кароткім, лаканічным вершам з 2000 года — «Вы, пэўна, лічыце...» «Вы, пэўна, лічыце, што ў гэты свет / Я і прыйшоў для баявога чыну. / О не, сябры! Мне Божы запавет / Быў іншы — славіць сонца і жанчыну. / Але Радзімы ўкрыжаваны лёс, / І для самога Бога неўспадзеўку, / Маю душу на барыкады ўзнёс, / Дзе і трапечацца яна на дрэўку».

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну. Дзясяткі кніг вершаў, паэм і сёння знаходзяцца ў полі зроку беларускага чытача. Нават зусім не паэтычны час, калі кнігі з вершамі маюць невялікія тыражы, не забірае ўвагу ад сапраўднай паэзіі. І кнігі, падобныя да зборніка «Мая муза — беларусачка», паверце, чытаюцца як адзін суцэльны твор. Твор, дзе галоўным персанажам з'яўляецца родная краіна — Беларусь.

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: «Мілагучнае, звонкае, роднае слова!..»

Выбар рэдакцыі

Культура

Кастусь Качан: Калі б не стаў мастаком, гэта было б не жыццё, а пакуты

Кастусь Качан: Калі б не стаў мастаком, гэта было б не жыццё, а пакуты

Ён рыхтуецца прадставіць выстаўку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Грамадства

Мінпрацы — пра зарплаты бюджэтнікаў

Мінпрацы — пра зарплаты бюджэтнікаў

Спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў анлайн-рэжыме адказалі на некаторыя пытанні, звязаныя са змяненнем умоў аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый з 1 студзеня 2020 года.

Спорт

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Як хлопец з Вілейкі абыгрывае славутых кітайцаў.