Вы тут

5—6 лістапада прайшла ХІІІ Міжнародная выстаўка-кірмаш


5—6 лістапада прайшлі ХІІІ Міжнародная выстаўка-кірмаш і навуковая канферэнцыя «Кніга — шлях супрацоўніцтва і прагрэсу» ў Туркменістане, а 6—10 лістапада нашы кнігавыдаўцы ўзялі ўдзел у Мальтыйскім міжнародным кніжным фестывалі. Якімі былі сёлетнія ўражанні і што атрымалася ў выніку сустрэч, перамоў з калегамі замежных краін — расказалі падчас прэс-канферэнцыі.


— Трэба ездзіць на міжнародныя кніжныя выстаўкі. Каб, па-першае, прадстаўляць там нашу краіну і наша кнігавыданне, бо яно адметнае. Дзе б ні паказвалі беларусы свае кнігі — яны заўсёды знаходзяць водгук, адзначаюцца, заўважаюцца, удастойваюцца ўзнагарод; па-другое, гэта трэба і нашым кнігавыдаўцам, бо, як кажуць, іх сустрэчы кормяць. Трэба глядзець за тэндэнцыямі развіцця кнігавыдавецкай дзейнасці, асабліва ў век новых тэхналогій, — зазначыў начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзімір Андрыевіч. — І прыемна адзначыць, што цяпер мы ідзём у патрэбным кірунку. І роля дзяржавы ў нас у гэтым пытанні вялікая, таму што не ведаю іншых краін, дзе б дзяржава так падтрымлівала кнігавыдавецкую вытворчасць. А нам, творчым людзям, вельмі важна адчуваць такую грунтоўную платформу, на якой мы павінны рэалізоўваць новыя ідэі, ствараць новыя кнігі. Якія, у сваю чаргу, сапраўды годна прадстаўлялі б нашу краіну і былі б зразумелыя і даступныя для чытача.

У Туркменістане кнігі беларускіх выдавецтваў былі прадстаўлены ў сямі намінацыях і ў пяці з іх адзначаны спецыяльнымі дыпломамі. Акрамя магчымасці паказаць сябе і пераняць вопыт сваіх калег у іншых краінах, па выніках паездак можна гаварыць і пра перспектыву далейшага супрацоўніцтва з кожным бокам.

— Добра гэта ці кепска, але сёння бізнес існуе ва ўсіх сферах нашага жыцця. У тым ліку і ў кніжнай вытворчасці. Але ў большасці краін СНД усё ж такі калі гаворым пра культуру, то не абавязкова адразу гаварыць пра бізнес. Напрыклад, у чым карысць для нас ад чарговай паездкі ў Туркменістан? Упершыню быў там у 2009 годзе, і тады туркмены арганізавалі кніжную выстаўку, дзе былі і беларускія кніжкі, і я бачыў сярод прадстаўленых кніг выданні 80-х гадоў. Гэта значыць, што пра сучасную беларускую літаратуру туркмены проста не ведалі. А сёння калі мы прыязджаем туды, то нам пастаянна паказваюць літаратурныя часопісы, дзе друкуюць у тым ліку і сучасных беларускіх пісьменнікаў. І гэта сведчанне наяўнасці культурнага абмену паміж нашымі краінамі. Бо мы ў нашых газетах, часопісах таксама друкуем іх аўтараў, — падзяліўся сваімі думкамі падчас сустрэчы дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.

Што датычыцца паездкі на Мальту, то тут свае ўражанні і высновы. Гэтую краіну наша дэлегацыя кнігавыдаўцоў наведала ўпершыню. Правялі шэраг сустрэч, паназіралі за вопытам, прэзентавалі шэраг беларускіх выданняў і дасягнулі пэўных дамоўленасцяў адносна супрацоўніцтва. Як адзначыла дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» Вольга Ваніна, інтарэс з мальтыйскага боку выклікала запрашэнне на Мінскі міжнародны кніжны кірмаш, а таксама на міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час». Ёсць імавернасць і выхаду перакладаў рознай тэматыкі з мальтыйскай мовы на беларускую альбо рускую. Напрыклад, можна чакаць пераклады казак для дзяцей і іншыя творы.

Алена ДРАПКО

Прэв'ю: isna.ir

Загаловак у газеце: У рэчышчы сусветных трэндаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».