Вы тут

Факельную эстафету Алімпіяды адкрые марафонка Мідзукі Нагуці


Арганізацыйны камітэт ХХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў і ХVІ Параалімпійскіх гульняў у Токіа назваў імя першага атлета, які пасля цырымоніі запальвання агню. 12 сакавіка 2020 года ў старажытнай Алімпіі пранясе факел.


Права адкрыць эстафету дадзена алімпійскай чэмпіёнцы 2004 года ў марафонскім бегу Мідзукі Нагуці.

Факел у Грэцыі пранясуць таксама трохкратныя алімпійскія чэмпіёны — дзюдаіст Тадахіра Намура і Саоры Ёашыда (жаночая барацьба). Яны даставяць яго ў Японію спецыяльным авіярэйсам.

Першая частка эстафеты пройдзе ў Грэцыі з 12 да 19 сакавіка 2020 года. Пасля полымя Гульняў будзе перададзена аргкамітэту «Токіа-2020» падчас спецыяльнай цырымоніі на Панафінейскім стадыёне, якая будзе ўключаць культурную праграму з удзелам грэчаскіх і японскіх артыстаў, а таксама папулярнага музычнага калектыву Ехіlе Hеrо.

Дызайн факела натхнёны вобразам квітнеючай сакуры, усім знаёмай і самай любімай кветкі ў Японіі. З надыходам сезона цвіцення сакуры ў сакавіку 2020 года алімпійскі факел будзе інтэграваны ў канцэпцыю эстафеты алімпійскага агню «Надзея асвятляе наш шлях» і пачне сваё падарожжа па Японіі.

Таксама на гэтым тыдні былі прадстаўлены ўзоры букетаў, якія ўручаць медалістам Алімпіяды. Букеты створаць з кветак, вырашчаных у паўночна-ўсходняй частцы Японіі, асабліва пацярпелай ад землятрусу і цунамі 2011 года. Складацца яны будуць з кветак эўстомы, вырашчаных у прэфектуры Фукусіма, і гарэчаўкі з прэфектуры Іватэ, што, на думку аргкамітэта Гульняў, прадэманструе аднаўленне гэтых рэгіёнаў пасля землятрусу, цунамі і наступстваў аварыі на АЭС у Фукусіме.

Каля пяці тысяч букетаў уручаць спартсменам на медальных цырымоніях Алімпійскіх і Параалімпійскіх гульняў 2020 года. Да букета таксама будзе прымацаваная лялька з талісманамі Гульняў Мірайтава і Самэйці. Праекты прапанаваны Саветам кветак Японіі.

«Думаю, што гэта цудоўныя букеты, якія дапамогуць падзяліцца момантамі трыумфу спартсменаў з людзьмі па ўсім свеце», — заявіў галоўны аперацыйны дырэктар арганізацыйнага камітэта Юкіхіка Нунамура.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.