Вы тут

У Барысаве п’яны кіроўца пашкодзіў некалькі аўто, у тым ліку і службовую машыну ДАІ


У мясцовае РУУС патэлефанавалі некалькі чалавек: усе яны скардзіліся на п'янага кіроўцу Volkswagen Golf, які на вуліцы Дняпроўскай пашкодзіў тры аўтамабілі і з’ехаў.


Нарад ДАІ накіраваўся да месца здарэння. На вуліцы Смалявіцкай інспектары ўбачылі патрэбную іншамарку -- тая рухалася насустрач службоваму транспарту.

Праваахоўнікі заблакавалі праезную частку і падалі спецыяльны гукавы сігнал, уключыўшы светлавыя сігналы чырвонага і сіняга колеру.

Кіроўца праігнараваў патрабаванне аб прыпынку і паспрабаваў аб'ехаць службовую машыну. Аднак у яго гэта не атрымалася: іншамарка зачапіла бакавое люстэрка і падрапала кузаў аўтамабіля ДАІ. Праз некалькі метраў пасля сутыкнення віноўнік ДТЗ усё ж спыніўся.

За рулём Volkswagen Golf ў стане алкагольнага ап'янення (2,66 праміле) быў 37-гадовы барысаўчанін. У дачыненні да яго складзены пратаколы за нецвярозы кіраванне і невыкананне патрабаванняў сігналаў аб спыненні. Таксама інспектары вынеслі чатыры пастановы аб адміністрацыйных правапарушэннях за ДТЗ з удзелам некалькіх аўто.

Акрамя буйнога штрафу і пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі кіроўца павінен будзе кампенсаваць шкоду, прычыненую маёмасці грамадзян, паведамілі ў Барысаўскім РУУС.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: jasqazaq.kz

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.