Вы тут

Нацбанк выпускае памятную манету "Год Пацука"


Нацыянальны банк Беларусі выпускае ў абарачэнне памятную манету з срэбра "Год Пацука", якая працягвае серыю "Кiтайскi каляндар", піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на прэс-службу Нацбанка.


Фота: minsknews.by

Манета наміналам 20 рублёў важыць 33,63 г і складаецца з срэбра пробай сплаву 925. На памятным грашовым знаку размешчана кампазіцыя з элементамі гадзіннага механізму, Сонца і Месяца, а па крузе - лікі, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024 у адпаведнасці з колькасцю гадоў аднаго цыклу кітайскага месяцовага календара, сярод якіх 2020 - год Пацука - вылучаны золатам.

На адваротным баку манеты нанесеныя пазалочаны паўмесяц і кітайскі іерогліф, які пазначае пацука, а па крузе размешчаны 8 пацукоў з кавалачкамі сыру ў асяроддзі зорак.

Манету выдалі ў Польшчы накладам 999 штук.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.