Вы тут

Бізнес-канферэнцыя “Guru Будучыні” пройдзе 21 лістапада ў “Імагуру”


У рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва для дзяцей і падлеткаў арганізуецца бізнес-канферэнцыя, падчас якой таленавітыя падлеткі, будучыя лідары, прадпрымальнікі, топ-менеджэры і прэзідэнты кампаній, якія ўжо пачалі свой шлях у гэтым кірунку, падзеляцца сваім вопытам і натхняць аднагодкаў.


Канферэнцыя „Guru Будучыні“ — гэта платформа для таленавітых і крэатыўных падлеткаў, якія жывуць сённяшнім днём, думаюць пра будучыню і не баяцца выходзіць за рамкі стандартаў.

Стаць крышачку бліжэй да будучыні, пазнаёміцца ​​з асноўнымі тэндэнцыямі і пачуць голас маладога пакалення можна будзе на канферэнцыі, якая адбудзецца ў чацвер у IMAGURU STARTUP HUB.

Як атрымаць прафесійны вопыт, калі ты падлетак? Пра гэта раскажа Каміла — стваральнік агенцтва Popcorn Media. Дзяўчына пачала сваю кар’еру ў 13-14 гадоў з расклейшчыка аб’яў. Імкнулася зарабіць на ўсё сама⠀У 15 гадоў працавала на фрылансе капірайтарам і пісала пра адзенне, смеццявозы і лячэнне. Пасля трапіла ў сферу IT, дзе працавала журналістам. Сёння Каміла Жыбуля адкрыла тры бізнесы і мае за плячыма шмат гадоў вопыту.

Удзельнікі пачуюць таксама гісторыю Евы Пекуравай — стваральніцы кавярні „Вершы, Кава, Пацалункі“. Сакрэтамі пра тое, як знаходзіць новыя нішы і ідэі для стартап-праектаў, падзеліцца Павел Літвінка, які прайшоў праграму паскарэння ў Starta Accelerator.

„Small talk — мастацтва ствараць бізнэс“ — так гучыць тэма, якую будзе асвятляць Аксана Зарэцкая, заснавальніца Школы этыкету і культуры. А Іван Уласаў — кіраўнік праекта Teenstart. by — распавядзе пра тое, як ствараць мерапрыемствы для падлеткаў, калі табе 16?

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: adukar.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.