Вы тут

Кібермахляр выкраў у жыхаркі Маладзечна $20 000 і €13 500


Раніцай у мясцовае РАУС паступіла тэлефоннае паведамленне: мясцовая жыхарка расказала пра знікненне з яе банкаўскай карткі каля 20 тысяч долараў і больш за 13,5 тысячы еўра.


Аператыўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Міншчыны высветлілі, што напярэдадні ў адным з месэнджараў з пацярпелай звязваўся мужчына.

Незнаёмы нібыта хацеў набыць тэлевізар, які жанчына прадавала праз гандлёвую інтэрнэт-пляцоўку. Для ўнясення перадаплаты ён папрасіў перадаць рэквізіты яе банкаўскай карткі. Аднак, паводле яго слоў, транзакцыя не прайшла, у сувязі з чым жанчыне было прапанавана прайсці па спасылцы на сайт банка для правядзення аперацыі ў асабістым кабінеце.

Сайт апынуўся несапраўдным. Уведзенымі лагінам і паролем завалодаў невядомы, які пазней выкраў з рахунку пацярпелай грошы. Адпаведна, перадаплаты яна таксама не атрымала.

Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, работа па ўстанаўленні асобы падазраванага працягваецца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: v-kurse.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».