Вы тут

Па ініцыятыве БРСМ пройдуць кансалідаваныя электаральныя пікеты


Ініцыятыву БРСМ аб правядзенні кансалідаваных электаральных пікетаў падтрымалі прафсаюзы і грамадскія аб’яднанні.


16 лістапада ў абласных цэнтрах і буйных гарадах Беларусі пройдуць каля 30 такіх мерапрыемстваў з удзелам актыву БРСМ, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, РГА „Белая Русь“, Беларускага саюза жанчын, а таксама Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Беларускага фонду міру, ДТСААФ і КПБ.

Галоўная мэта маладзёжнай ініцыятывы — папулярызацыя сумеснымі намаганнямі выбарчай кампаніі і стымуляванне цікавасці выбаршчыкаў да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

Падчас сумесных электаральных мерапрыемстваў беларусам прапануюць стварыць партрэт ідэальнага кандыдата ў дэпутаты, прыняць удзел у інтэрактыву „Наказ дэпутату“, „17 я прыйду!“, „Усёй сям’ёй на выбары“ і іншых. Тут жа будзе праходзіць раздача чырвона-зялёнай стужачкі — сімвала ўстойлівага развіцця і незалежнасці краіны, а таксама тэматычных каляндарыкаў, улётак, стыкераў „Мы ідзем!“.

26 кастрычніка БРСМ даў старт кампаніі па правядзенні кожную суботу інфармацыйных маладзёжных пікетаў. За гэты час іх адбылося больш за 250. 16 лістапада акрамя аб’яднаных у рэгіёнах Беларусі запланавана правядзенне яшчэ 100 маладзёжных пікетаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.