Вы тут

"Вялікі камень" прызнаны самым хуткарослым індустрыяльным паркам у свеце


Сусветная федэрацыя свабодных і спецыяльных эканамічных зон (FEMOZA) назвала індустрыяльны парк "Вялікі камень" самай хуткарослай асаблівай эканамічнай зонай у свеце. Аб гэтым паведаміў БЕЛТА першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Кірыл Карацееў.


Фота: industrialpark.by

Індустрыяльны парк "Вялікі камень" удастоены прэміі FEMOZA Awards 2019, стаўшы пераможцам у намінацыі "Самы хуткарослы індустрыяльны парк". Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод прайшла 14 лістапада ў Манака ў час саміту свабодных і спецыяльных эканамічных зон", - расказаў Кірыл Карацееў.

Паводле слоў прэзідэнта федэрацыі Хуана Торэнтса, ключавымі пры вызначэнні пераможца сталі перспектыўнасць "Вялікага каменя" для сусветных інвестыцый і імклівыя тэмпы яго развіцця.

Асноўнымі мэтамі FEMOZA з'яўляюцца падтрымка і развіццё свабодных эканамічных зон па ўсім свеце, аказанне садзейнічання ў выхадзе праектаў рэзідэнтаў на міжнародны рынак і прыцягненні замежных інвестыцый. Прэмія FEMOZA Awards штогод прысуджаецца лепшым індустрыяльным паркам і свабодным эканамічным зонам.

Асноўнай тэмай саміту свабодных і асаблівых эканамічных зон у гэтым годзе стала ўмацаванне супрацоўніцтва і трансфармацыя паспяховага вопыту ў рабочыя інструменты. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Сусветная федэрацыя свабодных і спецыяльных эканамічных зон пры садзейнічанні ЮНКТАД, ЮНІДА і інш. "Вялікі камень" выступіў стратэгічным праектам саміту. Яго магчымасці прэзентаваліся на тэматычных панэльных дыскусіях, на В2В сустрэчах.

Як адзначыў Кірыл Карацееў, парк прыняў актыўны ўдзел у праводзімых у час трохдзённай праграмы саміту шматлікіх сесіях і семінарах, дзе ўдзельнікі абмеркавалі вопыт работы асаблівых эканамічных зон, актуальныя пытанні дзейнасці ў СЭЗ у сучасных умовах, у тым ліку новыя напрамкі дзейнасці ў рамках рэжымаў асаблівых эканамічных зон, унутраныя мадэлі кіравання АЭЗ, канкурэнтаздольныя стандарты для навакольнага асяроддзя, кантроль якасці і менеджменту, лічбавізацыю індустрыяльных паркаў у адпаведнасці з ініцыятывай "Пояс і шлях".

У маштабным мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 400 прадстаўнікоў СЭЗ Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Бельгіі, Галандыі, Фінляндыі, Латвіі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Грэцыі, Турцыі, а таксама краін Азіі і Афрыкі, гандлёва-прамысловых палат, органаў дзяржаўнай улады, патэнцыяльныя замежныя інвестары, эксперты.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.