Вы тут

У "Еўрабачанні-2020" прыме ўдзел 41 краіна


У міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2020" у Ратэрдаме прыме ўдзел 41 краіна, у тым ліку Беларусь. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце конкурсу, паведамляе БЕЛТА.


Заяўлены прадстаўнікі Балгарыі і Украіны, у бягучым годзе яны ў конкурсе не ўдзельнічалі. Выканаўцы з 35 краін выступяць у двух паўфіналах. Дзясятка лепшых з кожнага выступіць у фінале разам з канкурсантамі з краін вялікай пяцёркі "Еўрабачання" (Францыя, Германія, Італія, Іспанія, Вялікабрытанія) і Нідэрландаў, якія прымаюць у 2020 годзе конкурс.

Жараб'ёўка, дзе вызначыцца, у якім паўфінале выступіць кожная краіна, пройдзе 28 студзеня ў Ратэрдаме.

Слоган "Еўрабачання-2020" - "Open up" (Адкрыйся). Конкурс прымаюць Нідэрланды пасля перамогі Дункана Лоўрэнса з песняй "Arcade" на конкурсе ў 2019 годзе, які праходзіў у Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 12 мая і 14 мая, фінал - 16 мая.

Прэв'ю: tvr.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.