Вы тут

СМІ: шкода ад пратэстаў "жоўтых камізэлек" у Францыі склала €2,5 млрд


Акцыі пратэсту руху "жоўтых камізэлек" нанеслі сур'ёзны ўрон французскім камерсантам і дзяржаўнаму бюджэту - праз год пасля пачатку маніфэстацыяў улады ацэньваюць яго ў € 2,5 млрд. Пра гэта паведаміла радыё RTL са спасылкай на дадзеныя ўрада рэспублікі, піша ТАСС.


Паводле яго даных, за год 5 тыс. вытворцаў і камерцыйных прадпрыемстваў, якія пацярпелі ад агрэсіўных дзеянняў дэманстрантаў, звярнуліся па дапамогу дзяржавы, каб пазбегнуць закрыцця бізнесу. У прыватнасці, яны папрасілі адтэрміноўку выплат у фонд сацыяльнага страхавання і іншых падаткаў у памеры €460 млн. Страхавыя кампаніі за мінулы год выплацілі €230 млн кампенсацый 13 тыс. прадпрыемстваў.

Закрыццё прадпрыемстваў з-за акцый "жоўтых камізэлек" або іх аднаўленне пасля пагромаў прывяло да частковага беспрацоўя 75 тыс. работнікаў па ўсёй краіне. Мацней за ўсё пацярпелі гатэлі і рэстараны, а таксама крамы і транспарт.

Акцыі "жоўтых камізэлек" пачаліся ў Францыі 17 лістапада 2018 года. Першапачаткова яны праходзілі ў знак пратэсту супраць падвышэння коштаў на аўтамабільнае паліва. Менавіта таму "уніформай" руху сталі святлоадбівальныя жоўтыя камізэлькі аўтамабілістаў. Першая акцыя, паводле дадзеных арганізатараў, сабрала 282 тыс. удзельнікаў, з тых часоў мабілізацыя пастаянна зніжаецца. Спіс патрабаванняў удзельнікаў грамадскай кампаніі цяпер уключае не толькі сацыяльна-эканамічныя, але і палітычныя прэтэнзіі да ўладаў.

Прэв'ю: iz.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.