Вы тут

Фестываль беларускага слова правядуць у Віцебску


Філалагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава 15-22 лістапада правядзе ў ВНУ фестываль беларускага слова, піша БЕЛТА са спасылкай на ўніверсітэт.


Форум, прысвечаны роднай мове, культуры і традыцыям, збярэ аматараў беларускага слова. У пачатку лістапада стартавала чэлендж-эстафета ў Instagram. Выкладчыкі і студэнты пад хэштэгам #вершыфлф публікуюць відэа, дзе яны чытаюць беларускамоўную паэзію. На працягу тыдня ўдзельнікаў фестывалю чакаюць розныя мерапрыемствы. Так, сёння пройдзе літаратурная сустрэча, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, літаратуразнаўца Анатоля Канапелькі, які выкладаў ва ўніверсітэце.

Арганізатары форуму парадуюць гасцей музычным і інтэрактыўным спектаклямі, прэзентацыяй альманаха цэнтра славянскіх моў і культур, конкурсам перакладчыкаў. 20 лістапада ў сценах ВНУ пачне работу рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце", студэнты і выкладчыкі сустрэнуцца з акадэмікам НАН Беларусі прафесарам Аляксандрам Лукашанцам. На іншыя дні запланаваны конкурс беларускай песні, пасяджэнне клуба "Размаўляй-ка", на якім навучаць азам мовы замежных студэнтаў.

Прэв'ю: photoclub.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?